- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вечар Дня Волі ў Магілёве. Грамадзкія й партыйныя актывісты ўсклалі кветкі да будынка, у якім 12 ліпеня 1918 году прадстаўнікі магілёўскай грамадзкасьці падтрымалі абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Цяпер у гэтым будынку месьціцца Магілёўскі абласны краязнаўчы музэй. Два дзясяткі ўдзельнікаў урачыстасьці ўсклалі кветкі да сымбалічнай мэмарыяльнай шыльды з гербам Пагоня й надпісам: “Жыве Беларусь. У гэтым будынку летам 1918 году Беларускім нацыянальным камітэтам у Магілёве было прынятае рашэньне аб прызнаньні ўлады БНР”. Старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвясьціў, што неўзабаве пачнецца збор подпісаў за ўсталяваньня на будынку краязнаўчага музэю сапраўднай мэмарыяльнай шыльды. На месцы правядзеньня акцыі прысутнічала каля дзясятка міліцыянтаў. Начальнік аддзелу ўправы ўнутраных спраў аблвыканкаму палкоўнік Алёнушкін запатрабаваў ад удзельнікаў разысьціся. Міліцыянт абвінаваціў актывістаў у спробе арганізаваць несанкцыянаваны мітынг.