- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мясцовае самакіраванне з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў у сістэме беларускай дзяржаўнасці. Яно прайшло вызначаны этап фарміравання, паказала сваю эфектыўнасць і неабходнасць перш за ўсё для нашых людзей. Менавіта мясцовыя органы, цесна кантактуючыя з насельніцтвам, найбольш зацікаўленыя ў вырашэнні рэгіянальных праблем і задавальненні патрэб людзей. Гэта ўлада, найбольш набліжаная да людзей і занятая перш за ўсё вырашэннем іх паўсядзённых, самых неадкладных праблем. І па тым, наколькі эфектыўна яна кіруе падведамаснай тэрыторыяй, людзі мяркуюць пра ўладу ў цэлым.