- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтае выданне ўключаныя матэрыялы, якія сведчаць пра тое, як адбываліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 годзе. Аснову зборніка склалі матэрыялы кампаніі назірання «Права выбару–2015». «Права выбару–2015» – гэта кампанія па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая была скіравана на прадухіленне парушэнняў заканадаўства падчас усіх стадый выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне. Кампанія «Права выбару – 2015» імкнулася да мінімізацыі колькасці парушэнняў заканадаўства на кожным выбарчым участку, дзе мелі магчымасць прысутнічаць яе назіральнікі.