- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікалай Улашчык (1906—1986) — адзін з самых яркіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння 20-х і больш позніх гадоў мінулага стагоддзя. Паказаць веліч і трагізм беларускай мінуўшчыны, раскрыць яе нераскрытыя старонкі — вось мэта, якую ён паставіў перад сабой. І хоць за гэты «нацыяналізм» М. Улашчыку давялося зведаць усе кругі гулагаўскага пекла, але зламаць яго не ўдалося, ён не адступіўся ад свайго і здолеў шмат што здзейсніць з задуманага. У аднатомнік увайшло найбольш важнае, найбольш папулярнае з яго навуковай спадчыны, а таксама краязнаўчыя нарысы, мемуары, лісты — матэрыялы, якія расказваюць пра цярністы шлях выдатнага беларускага гісторыка. Гэта — пятнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор».