be
pdf

Выбраныя працы

Тумаш Вітаўт

Вітаўт Тумаш - адзін з шматлікіх эмігрантаў Беларусі, які толькі праз многа гадоў вяртаецца на радзіму. Вяртаецца не толькі фізічна, альбо ў ўспамінах і мемуарах, але таксама і са сваімі працамі. Нястомны гісторык і даследчык, грамадскі актывіст, сапраўдны беларус. Такім быў Вітаўт Тумаш. У выданні "Выбраныя працы" прадстаўлены найбольш цікавыя і значныя даследаванні гісторыка. Сярод іх варта вылучыць даследаванне культурных працэсаў, выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага, пачатак друкарства на Беларусі, а таксама разгляд асобы першадрукара - Францыска Скарыны. На жаль, працы Вітаўта з'явіліся ў Менску вельмі позна (толькі ў 1993 г). З таго часу толькі некаторыя даследаванні гісторыка перыядычна з'яўляліся ў друку. Сярод выданняў, якія знаёмы беларускаму чытачу - "Скарына ў Падуі", "Паленне кнігаў Скарыны ў Маскве", "Дыпляматычная кантравэрсія 1646 году за беларускую мову". Дадзенае выданне пакуль першае і адзінае на Беларусі, якое змясціла ў сабе шматлікія грунтоўныя даследаванні гісторыка. (Н.Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Гістарычны Агляд
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Сагановіч Генадзь
  • Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд
  • ISBN: 978-5272-09-2
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2002 by Беларускі Гістарычны Агляд, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 309
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агляду
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org