- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяжкімі пуцявінамі ішло развіццё культуры і літаратуры беларускага народа ў мінулым стагоддзі. Іржавымі ланцугамі самадзяр- жаўя былі скаваны думка і доля народа. Выдатныя таленты, якія выходзілі з народных нізоў і ўзнімалі голас пратэсту супроць гнуснай прыгонніцкай рэчаіснасці, гінулі, не паспеўшы расквіінець. Аб гэтым красамоўна сведчыць лёс першага беларускага пісьменніка- дэмакрата Паўлюка Бахрыма. Але і лёс выдатнейшага беларускага пісьменніка XIX ст. Ф. Багушэвіча і яго творчасці ў значнай меры адлюстроўвае лёс свайго народа ў мінулым. Ф. Багушэвіч з’яўляецца пісьменнікам паслярэформеннага часу, але мы не ведаем падрабязна яго біяграфіі, не ведаем дакладна, калі, якія і колькі твораў ён напісаў. (фрагмент)