- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Стральцоў (1937–1987) – аўтар знакамітых «Сена на асфальце» і «Смалення вепрука», раптам перастаў пісаць прозу, але зрабіўся адным з найлепшых бе ла рускіх паэтаў, без якіх сёння цяжка ўявіць айчынную літаратуру. Парадаксальнасць і спавядальнасць, «дзіцячая» шчырасць захаплення і «дарослая» трагічная іронія, пільная ўвага да жыцця і глыбокая абазнанасць у культуры – усё згаданае пазначае «пячаткай майстра» стральцоўскія вершы, сабраныя ў гэтай кнізе.