- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У інфармацыйным асяродку ідзе жорсткая канкурэнцыя за чытача. Мы дасягнулі насычанасьці й як адпраўнікі (надта шмат трэба сказаць, надта мала мейсца), і як адрасаты (надта шмат трэба прачытаць, надта мала часу). У выніку інфармацыя марнее: вы ня можаце яе знайсьці, калі яна вам патрэбная, або, ня трапіўшы да адрасата, яна проста асядае непрачытанай у сховішчах ці ў будынках сувязі. Пры гэтым вялікія намаганьні і сродкі марнуюцца ўпустую. Схаваныя выдаткі цяжка падлічыць.Каб публікацыя была ўдалай - тэкст быў добра напісаны й арганізаваны, а дызайн эфэктыўны, - неабходна вывучыць і прадмет, аб якім ідзе гаворка, і аўдыторыю, для якой яна прадназначана, а таксама ацэніць свае магчы-масьці. Мы дапаможам вам. Сфармуляваныя ў "Памятцы выдаўцу" пытаньні прымусяць вас падумаць аб шматлікіх фактарах і разгледзець некаторыя непрыемныя бакі вашае працы. (фрагмент)