- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 2015 годзе Беларусь прыняла на сябе абавязацельствы па выкананні Дарожнай мапы рэфармавання вышэйшай школы да 2018 года. Графік рэалізацыі Дарожнай мапы не вытрымліваецца, і гэта стварае пагрозу выканання абавязацельстваў беларускага боку ў вызначаны тэрмін. Аналітычны дакумент “Выклікі далучэння Беларусі да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі”, апублікаваны Цэнтрам Астрагорскага, аналізуе асноўныя праблемы рэалізацыі Дарожнай мапы ў Беларусі; ён таксама дае рэкамендацыі, якія маглі б дапамагчы зрабіць гэта своечасова і задаволіць чаканні зацікаўленых бакоў.