- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі хрысціянска-дэмакратычны рух пачатку ХХ ст. – 1939 г. адыграў значную ролю ў гісторыі беларускай культуры, палітычнай думкі, хрысціянскага і нацыянальнага ўсведамлення народу. Упершыню беларусы як хрысціяне-дэмакраты арганізацыйна заявілі пра сябе ў сакавіку 1917 г. у Пецярбурзе, а пасля ў Менску. Гэта быў вельмі складаны час арганізацыйнага перыяду, час выпрацоўкі адпаведнай ідэалогіі і час барацьбы за свае духоўныя і палітычныя патрэбы, нацыянальныя і сацыяльныя правы. Арганізатарамі – тэарэтыкамі і практыкамі хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі выступіла свядомая частка каталіцкага духавенства: кс.. Ф. Абрантовіч, кс. Л. Хвенцька, кс. В. Гадлеўскі, кс. А. Станкевіч, кс. У. Талочка…