- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Добразычліва-крытычна адсочваючы жыцьцёвыя і творчыя лёсы беларускіх паэтаў, аўтар спрабуе зразумець, што такое сёньняшняя паэзія ўвогуле і што такое паэзія беларуская, і празь яе ўсьвядоміць, чым ёсьць наша краіна на чарговым этапе яе разьвіцьця. Большасьць прапанаваных увазе чытача эсэ друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” і альманаху “Апостраф”. Ёсьць шмат цікавых асоб у беларускай паэзіі, якіх аўтар хацеў бы тут закрануць, але ня змог па прычыне адсутнасьці дастатковай інфармацыі ў сеціве, кнігарнях і бібліятэках. А значыць, у кнігі магчымы працяг.