Выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм»
2025-06-09 16:50
У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм».
Багата ілюстраванае выданне падрыхтавана выдавецтвам «Беларусь» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем на аснове вялікага выставачнага праекта «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Партнёр праекта — Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Фота з кнігі «Анталогія прыгажосці». Крыніца: izdatelstvo. by
Прадстаўлены ў кнізе матэрыял пазнаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма канца XIX — сярэдзіны ХХ ст., яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.
Фота з кнігі «Анталогія прыгажосці». Крыніца: izdatelstvo. by
Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.
Набыць кнігу можна на
сайце выдавецтва.