- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вынік дасьледваньня гісторыі пачатку 17 стагодзьдзя і бясконцых змаганьняў Рэчы Паспалітай і Рускага Царства за перавагу ва Ўсходняй Эўропе прадстаўлены ў манаграфіі Казімежа Тышкоўскага. Выданьне само па сабе мае гістарычную вартасьць, бо выдадзенае ў “міжваенным” Львове ў 1932 годзе, і прадстаўляе тагачасны гістарычны погляд на замежную палітыку Рэчы Паспалітай і Расеі. Паколькі дамінантай зьяўляецца польскі гістарычны падыход да гісторыі Рэчы Паспалітай абодвух народаў, нельга не заўважыць “спрашчэньне” і “прыўлашчваньне” гістарычных асобаў і падзеяў толькі да польскай гісторыі, але факталагічная праца з архівамі дае магчымасьць сярод “дагматычных установак” польскага дасьледчыка зірнуць на складаны пэрыяд адносінаў з Расейскай дзяржавай. Менавіта змаганьне за Смаленск – гэта сымбаль зьмены перавагі сілаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе і пачаткан канца Рэчы Паспалітай.