- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыць лепей хочадца ўсім па цэлым сьвеце. Дабрабыт і духовае задаваленьне гэта мара ўсіх людзей, незалежна ад абставінаў. I заўсёды ёсьць выбар, нават калі абставіны выглядаюць безнадзейна. Можна быць залежным ад іншых і наракаць на гістарычны лёс і сёньняшнюю эканамічную сытуацыю, або наадварот, знаходзіць спосабы свой стан паправіць. Асабістая залежнасьць — гэта свайго роду няволя. Каб стаць вольным чалавекам, трэба навучыцца прынцыпаў самапаляпшэньня і практычнага валоданьня імі. Сэмінар «Я магу жыць лепей!» дае вам магчымасьць гэтыя прынцыпы асвоіць і паступова палепшыць свой стан у асноўных сфэрах вашага жыцьпя. Дасягнуўшы асабістых мэтаў, вы здольныя памагчы вашым блізкім і шырэйшаму грамадзтву пазбыцца пачуцьця залежнасьці і безнадзейнасьці.