- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я чакаў пабачыць перад сабою жанчыну ў чорным плашчы з капюшонам і з завостранай касою. Пабачыў жа крохкую дзяўчынку, якую хочацца ўзяць на рукі й захінуць ад варожага сьвету, поўнага сэрыйных забойцаў, гвалтаўнікоў і людзей, абыякавых да паэзіі… Яе сапраўднае прозьвішча, Мартынава, нагадвае пра трагічны фінал Лермантава. Яе псэўданім перакладаецца з францускай мовы як "мёртвая"… У дадатак да ўсяго, гэта яна прышчапіла нашай паэзіі новы стыль, што я называю "какетлівым дзявочым суіцыдам". (Андрэй Хадановіч)