- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1982 г. шырака, у сусьветным маштабе пад эгідаю ЮНЭСКА былі адзначаныя сотныя ўгодкі ад нараджэньня Янкі Купалы н Якуба Коласа. Але на папярэдні 1981 году прыпадалі таксама сотныя, а цесна звязаныя з Купалавымі-Коласавымі, угодкі ад нараджэньня (10 чырвеня 1881 г.) Івала Луцкевіча (памёр 20 жнівеня 1919 г.). Аднак, для адзначэньня гэтых угодкаў у савецкай Беларусі блізу нічого ня было зроблена. Адтуль і дайшоў да нас толькі артыкул кандыдатаў гістарычных навукаў Міколы Іванова й Лява Мірачыцкага „Асьветнік, папулярызатар, зьбіральнік. Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня 'Івана Луцкевіча" зь ягоным фотаздымкам у газэце ,,Голас Радзімы", № 24 ад 14 чырвеня 1981 году. Як ведама, газэта гэтая разьлічаная не на нутраны ўжытак, а на замежжа, на эміграцыю. І пры зьмяшчаньні гэтага артыкулу, відаць, кіраваліся меркаваньнем, што на эміграцыі-ж угодкі гэтыя павінны будуць адзначаць, дык, значыцца, трэба даць ,,правільны" пагляд на гэнага Івана Луцкевіча.