- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Літаратуразнавец, крытык, празаік, паэт, ідэолаг, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурна-мастацкіх аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша» (1923–1926) Адам Бабарэка нарадзіўся 15 кастрычніка 1899 года ў сям’і беззямельных сялян вёскі Слабада-Кучынка Слуцкага павета (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці). Першы раз А. Бабарэка быў арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» (СВБ) і высланы на пяць гадоў у Кіраўскую вобласць (г. Слабадскі). Пяцігадовая высылка была без аніякіх падстаў падоўжана на два гады, а ў 1937 годзе па сфабрыкаваным абвінавачанні чэкісты асудзілі беларускага пісьменніка яшчэ на дзесяць гадоў зняволення. Адбываў пакаранне ў пасёлку Княж-Пагост Комі АССР, потым на Поўначы, дзе і загінуў у 1938 годзе.
   Увесь твор у адным файле