be
epub

Як мяне “выпраўлялі”

Ігар Бурсевіч
Успаміны пра ГУЛАГ

За некалькі месяцаў да майго вызвалення ў 1947 годзе сярод лагернікаў пра­водзілася апрацоўка лепшых спецыялістаў даць падпіску пасля заканчэння тэрміну на пераход у распараджэнне ГУЛАГа. Прапаноўваліся розныя месцы і пасады, умовы, кватэра і г.д. Некаторыя, безумоўна, на гэта ішлі, пагаджаліся. Кіраўніцтва лагераў усё казала нам, што пасля выхаду на свабоду і выезду з Сібіры на Захад нас зноў ізалююць ад грамадства і вышлюць у якія-небудзь іншыя аддаленыя раёны Расіі. Але многія зняволеныя з гэтым не пагаджаліся і настойліва дабіваліся звальнення пасля заканчэння тэрміну і выезду з халоднай Сібіры. Так адбылося і са мной. Я ўжо за два гады, пасля пошукаў родных, ліставаўся з імі, даведаўся пра іх жыццё, здароўе, быт. І маё сумленне не дазволіла мне заставацца тут без родных маіх людзей. Я хацеў дадому. Мне трэба было падтрымліваць іх, як маральна, так і матэрыяльна. Неабходна было таксама адшукаць бацьку. Дзе ён зараз, наш дарагі і любы тата, думаў я тады. З гэтымі думкамі я дажыў да заканчэння свайго тэрміну. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мастацкая літаратура, Грамадзтва, Крыніцы, Біяграфіі
  • Copyright: © 2022 by Ігар Бурсевіч; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бурсевіч Ігар, Як мяне “выпраўлялі”. Успаміны пра ГУЛАГ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 201-223.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org