Як расіянка зрабілася адной з галоўных беларускіх паэтак?
2024-07-09 12:27
У новым відэа на сваім канале Андрэй Хадановіч распавядае пра Наталлю Арсенневу — культавую беларускую паэтку, якая напісала знакаміты гімн «Магутны Божа» (верш «Малітва»).
Як паэзія чыстай красы ператварылася ў чысты «экстрэмізм»? Колькі акупацыяў і эміграцыяў выпадае на адзін беларускі лёс? Як верш «Малітва» стаў культавым гімнам «Магутны Божа»?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску размоваў пра беларускую і сусветную літаратуру ад
Андрэя Хадановіча.