Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»
2025-07-12 20:44
Аляксандр Івулін і Рыгор Астапеня ў праекце «Гэта топ» завіталі ў Вільню і зрабілі вялікі сюжэт пра «Нашу Ніву» пачатку ХХ стагоддзя.
Дырэктарка сённяшняй «Нашай Нівы» Наста Роўда і адраджальнік выдання ў 1991-м Сяргей Дубавец расказваюць, як была заснавана ў 1906 годзе, пра тых людзей, што сталі заснавальнікамі ў пачатку ХХ стагоддзя, а таксама пра пераемнасць.
Наста Роўда падарожнічае з аўтарамі па старых адрасах выдання, расказвае, як Ядвігін Ш. проста ў рэдакцыі смажыў скваркі, Янка Купала, чый ложак нагадваў дохлага вярблюда, наракаў на беднасць, а падначаленыя друкара Марціна Кухты ратавалі канфіскаваныя нумары.
Ёсць і пра любімыя месцы журналістаў пачатку ХХ стагоддзя, у прыватнасці, культавае месца інтэлігенцыі рэстарацыю «Чырвоны штраль». Там, напрыклад,
Янка Купала адчытаў вышыбалу рэстарацыі, як той не пускаў маму
Паўліны Мядзёлкі.