- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ала Клемянок - паэт адметны, ні на каго не падобны. І ў гэтым зарука яе будучыні. Яна вельмі чулая (што важна) і паэтычная натура. Вершы свае не выседжвае: яны самі ліюцца з глыбіні яе душы. Яна нясе ў беларускую літаратуру па свойму асэнсаваныя тэмы, свой стыль, сваю арыгінальную і непаўторную манеру пісьма. І таму выданне яе твораў падзея не выпадковая, а цалкам заканамерная.