- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш за 130 беларускіх дзеячаў культуры, літаратуры, навукі і палітыкі былі расстраляны саветамі ў Мінску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Сярод іх 22 літаратараў - між іншым: Міхась Чарот, Валеры Маракоў, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Тодар Кляшторны, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Анатоль Вольны, Ізі Харык.
Гэта найбольш трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Апошнія гады, аддаючы пашану памяці нашым выдатным творцам, беларусы па ўсім свеце адзначаюць яе як «Ноч (Не)расстраляных паэтаў». Савецкі рэжым фізічна знішчыў іх фізічны, але іх творчасць надалей натхняе нашых сучаснікаў.
Менавіта таму Фонд Kamunikat.org разам з Беларускай Радай Культыру ў 2022 годзе перавыдаў «(Не)расстраляныя». Выданне, якое шмат хто называе настольнай кнігай кожнага беларуса можна замовіць на сайце Kamunikat.shop Высылка па ўсім свеце.
У кнізе апавядаецца пра 18 асобаў, сярод іх Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі, Міхась Чарот, Мойшэ Кульбак, Міхась Зарэцкі. Некаторыя матэрыялы, якія ўтрымліваюцца ў кнізе, публікуюцца ўпершыню. Выданьне — частка агульнага праекту «(Не)расстраляныя», куды ўваходзяць таксама песьні на вершы забітых паэтаў ды курс лекцый. Усяго ў працы над ім было задзейнічана каля шасьцідзесяці чалавек.