- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Кніга пра таленавітага паэта, класіка беларускай літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка, перакладчыка, пра горад Яраслаўль, які натхняў Максіма Багдановіча на стварэнне твораў пра яго радзіму - Беларусь, яраслаўскі перыяд яго жыцця, росквіт тут ягонага паэтычнага таленту і не толькі пра гэта, а і пра многае іншае расказваецца ў асобных нарысах і эсе, якія складаюць адно закончанае цэлае - мастацкі аповед пра Максіма і яго Яраславію. Разлічана на выкладчыкаў вну, літаратуразнаўцаў, аспірантаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча.