Яўген Свідуновіч: Наперадзе яшчэ шмат працы па вывучэнні роднага краю
2020-07-12 12:34
Берасцейскі краязнаўца Яўген Свідуновіч працягвае вывучаць жыццё Палесся ў міжваенны час.
Цікавасць да такога перыяду гісторыі і да такой тэмы ўзнікла не адзін год таму і спачатку было проста хобі, — распавёў суразмоўца:
– Пачалося яшчэ з гуртка ў цяпершнім ЦМТ. Гэта тады называлася Палацам піянераў. І выпадкова знайшоў плёнку. На плёнцы былі здымкі, нават рэпрадукцыі хучэй сказаць, і фотаздымкі Берасця перадваеннага і за царскім часам. Для мяне было вельмі так цікава, таму што Берасце выглядала неяк іначай, чым цяпер.
Яўген Свідуновіч перакананы, што наперадзе — яшчэ шмат працы па вывучэнні роднага краю і роднай гісторыі, што зафіксаваная ў аповедах ды фотаздымках.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбук