Наша праграма ставіць найважнейшыя пытанні сучаснасці. Ці валодае
Беларусь культурнай і гістарычнай суб’ектнасцю? Што такое еўрапейскі
культурны кантэкст? І як выкарыстоўваць інтэлектуальную традыцыю Еўропы
сёння? Як, працуючы са спадчынай, праектаваць будучыню?
Крэатыўны турызм заснаваны на стварэнні ўнікальнага эмацыйнага і
культурнага вопыту, які чалавек атрымлівае ў працэсе падарожжа. Таму
кожны турыстычны прадукт у крэатыўным турызме ствараецца як унікальны.
Сёння крэатыўны турызм — дынамічны сегмент сусветнага рынку турызму,
які расце дзякуючы гатоўнасці спажыўцоў плаціць за арыгінальны прадукт.
Ва ўмовах глабалізацыі і цыфравізацыі ён становіцца ўсё больш
папулярным.
Такім чынам, мы вучымся разумець і ўключаць спадчыну ў разнастайныя
кантэксты сучаснасці, даследуючы яе эканамічны, сацыяльны і экалагічны
патэнцыялы. Для нашых студэнтаў спадчына — гэта спосаб рэалізаваць сябе
ва ўнікальных праектах, шлях да пошуку сябе як Аўтара, аснова кар’ернага
поспеху і капіталізацыі свайго таленту.
Чаму варта выбраць гэтую праграму?
Навыкі прасоўвання і выкарыстання спадчыны — мы раскрываем магчымасці выкарыстання культурнага, сацыяльнага, эканамічнага і экалагічнага патэнцыялу спадчыны.
Развіццё прадпрымальніцкіх кампетэнцый у культуры — студэнты асвойваюць культурны менеджмент, маркетынг і бізнес-стратэгіі для стварэння аўтарскіх прадуктаў у галіне культурнай спадчыны і турызму. Больш за 20 гадоў супрацоўніцтва з турыстычнымі арганізацыямі даюць магчымасць знаёміцца з актуальнымі трэндамі рынку, пашыраць прафесійныя сувязі і знаходзіць кар’ерныя перспектывы на міжнародным узроўні.
Глыбокія веды ў сферы гісторыі культуры — студэнты атрымліваюць магчымасць вывучаць курсы па гісторыі, музеялогіі, антрапалогіі і гісторыі мастацтваў.
Развіццё крэатыўнага мыслення — праграма арыентавана на фарміраванне навыкаў пошуку новых арыгінальных ідэй і знаходжання нестандартнага падыходу да вырашэння задач.
Практычная накіраванасць — стажыроўкі ў музеях, архівах і даследчых цэнтрах у краінах Еўропы, удзел у экспедыцыях і міжнародных праектах.
Дзве замежныя мовы — навучанне пачынаецца на рускай і беларускай мовах, з узмоцненым вывучэннем англійскай і паступовым пераходам на англамоўныя дысцыпліны. Дадаткова студэнты могуць асвойваць на выбар нямецкую або французскую мовы, пашыраючы свае кар’ерныя і акадэмічныя перспектывы ў краінах ЕС.
Гнуткасць і індывідуальная траекторыя — магчымасць самастойна фармаваць навучальны план, спецыялізавацца ў розных галінах культурнай спадчыны, турызму і крэатыўных індустрый.
Магчымасць удзелу ў праграмах міжнароднага абмену — праграма адкрывае доступ да міжнародных курсаў і ўдзелу ў акадэмічных абменах (
Erasmus+, OSUN, DAAD, Bard College Network), лекцыям выкладчыкаў і экспертаў з вядучых універсітэтаў Еўропы і ЗША.
Вучэбны план праграмы
Кар’ерныя перспектывы
Выпускнікі праграмы «Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм»
валодаюць глыбокімі ведамі ў сферы культурнай спадчыны, турызму і
крэатыўных індустрый, што дазваляе ім працаваць у дзяржаўных і
недзяржаўных арганізацыях, а таксама распрацоўваць інавацыйныя праекты ў
сферы культуры і турызму.
Пасля завяршэння праграмы выпускнікі могуць працаваць:
Каардынатарам культурных і адукацыйных праектаў — арганізацыя і кіраванне культурнымі ініцыятывамі, фестывалямі і адукацыйнымі праграмамі.
Куратарская дзейнасць: музеі, галерэі, культурныя мерапрыемствы — распрацоўка выставачных праектаў, праца з экспазіцыямі і культурнымі мерапрыемствамі.
Аўтарам-распрацоўшчыкам унікальных турыстычных прадуктаў — стварэнне ўнікальных маршрутаў і праграм у сферы крэатыўнага турызму.
Стваральнікам унікальнага медыякантэнту пра культуру і падарожжы — праца з тэкстамі, фота- і відэаматэрыяламі, вядзенне тэматычных платформаў і блогаў.
Экскурсаводам і гідам-перакладчыкам — правядзенне аўтарскіх экскурсій і тэматычных тураў.
PR і SMM-менеджарам у культурных праектах — прасоўванне культурных ініцыятыў, праца з аўдыторыяй і медыя.
Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягу навучання ў магістратурах Еўропы і ЗША.
Умовы паступлення
Не ведаеце, з чаго пачаць? Азнаёмцеся з
пакрокавымі інструкцыямі для абітурыентаў па спасылцы.
Даведайцеся
больш пра кошт навучання, гранты і стыпендыі па спасылцы.
Акадэмічная ступень
Бакалаўр гуманітарных навук
Тэрмін навучання
4 гады (8 семестраў) (сталая (вочная) форма )
5 гадоў (10 семестраў) (сталая сесійная (завочная) форма)
Нацыянальны код адукацыйнай праграмы
6121NX076