be
pdf

Юбілейка 02 (28) 2011

агульнапалітычная газета

Дзень роднай мовы быў абвешчаны на 30-йй сэсіі ЮНЭСКА (1999 год).Ён мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага -быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай англадэш. Вельмі лёгка гэты дзень прыжыўся і ў Беларусі. Мабыць таму, што мае вельмі вялікую актуальнасць. Ужо некалькі год запар з нагоды дня роднай мовы ладзяцца шматлікія лакальныя ды рэспубліканскія акцыі. Найбольш массавая на сённяшні дзень - агульна-нацыянальная дыктоўка па беларускай мове. Некалькі тыся грамадскіх і палітычных актывістаў, дзеячоў культуры, мастацтва, ды проста неабыякавыя асобы «сядаюць за парты »,каб праверыць,а маг ыма і аднавіць, свае веды роднай мовы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Юбілейка
Выдаўцы і выдавецтвы: Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ
  • Месца выхаду: Брест
  • Дата выхаду: 2011-02
  • Рэдактар: Тарноўскі Уладзімір
  • Выдавец: Берасцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ
  • Copyright: © 2011 by Юбілейка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org