- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галіна Варатынская нарадзілася 21 студзеня 1953 года ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1970 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Старшакласніцай стала пісаць вершы, публікаваць іх у раённай газеце. У1980 годзе скончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт. 3 1972 да 1974 года была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. 3 1974 года працуе ва ўшацкай раённай газеце «Патрыёт». Піша вершы, з года ў год удасканальвае сваё майстэрства. У 1995 годзе ў «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшаў зборнік яе вершаў «3 будзённасці ўзляцець...» Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў