be
pdf

Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы

Станкевіч Ян

Гэта паданы разгляд Др. Я.Станкевіча дзьвюх працаў, каторых тэмаю ёсьць русыфікацыя Беларусі. Праца А.Пушкарэвіча беларускім чытачом мала прыступная, а другая вялікая (340 бач.) праца Александры Цьвікевіча зусім няпрыступная; часьць яе была надрукаваная ў менскім часапісе "Полымя", а цэласьць вышла ў 1929 годзе ў Менску асобнай кнігаю пад назовам "Западно-руссизм". Кніга, адразу па надрукаваньню, была сканфіскаваная і цяпер ёсьць вялікай рэдкасьцяй. Аўтар гэтага разгляду дзякуе сп. В. С. за пазычэньне яе. Аўтар кнігі, Аляксандра Цьвікевіч паходзе зь Берасьця (на Палесьсю). У трыццатых гадох ён быў арыштаваны расійскімі камуністымі, і, відавочна, замучаны, бо нямаш празь яго цяпер ніякіх ведамкаў. Апошнія ведамкі праз А. Цьвікевіча падаў Масей Сяднёў у сваіх успамінах із савецкай турмы. Абедзьве разгледжаныя працы не абыймаюць цэласьці русыфікацыі Беларусі, але гэтую цалосьць характарызуюць і падаюць супоўны зыркі абраз часьці яе.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны
  • Дата выхаду: 1967
  • Выдавец: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны
  • Памеры: 44., 21см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Беларуская мова, Палітыка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 854, EEDC — 2171
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org