- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На прыкладзе найбольш вядомых і распаўсюджаных у нашым краі рытуалаў, навер'яў, заклінанняў, замоў, зычэнняў і іншых абрадавых кампанентаў разглядаецца каляндарная і сямейная абраднасць беларусаў. Высвятляюцца генетычныя вытокі рытуалаў і семантыка абрадавай сімволікі. Кожны нарыс дапаўняецца прыказкамі і прымаўкамі пра канкрэтнае свята, абрадавымі песнямі, якія запісаны аўтарам у розных рэгіёнах Беларусі. Адрасуецца як навукова-папулярны і хрэстаматыйны дапаможнік выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ, настаўнікам сярэдніх школ, работнікам культасветустаноў, а таксама масаваму чытачу, які цікавіцца духоўнай спадчынай беларускага народа.