be
epub

За што Авін забіў Кавеля

Арлоў Уладзімір
апавяданне

Ніякі Тарквемада з усімі сваімі «гішпанскімі чаравікамі» ды іншым спецпрычындаллем не выцягнуў бы з мяне і дзесятай долі таго, што здатны здабыць чырваналобы «Ікарус», які раз на месяц вязе мяне з Наваполацка ў Менск. З перона яшчэ махае мне сын расейскага афіцэра Вінцэсь Мудроў, які вырас там, дзе яго зусім не сеялі, і зрабіўся беларускім пісьменнікам, а ў выстылы салон, што ашчадна захоўвае лёгкі хвалюючы водар паленае гумы, ужо ўрываецца вясёлы рой прыгадак і асацыяцыяў, даўно і надзейна забытых падзеяў і імёнаў, рэалізаваных і неажыццёўленых сюжэтаў. Да мяне паварочваюцца хмурныя няголеныя твары колішніх сяброў, і адразу некалькі параў дасканала адслігаваных жаночых ножак пачашчаюць пульс і прымушаюць бразгаць ключамі ад таямніцаў. Гэты як быццам зусім звычайны аўтобус насамрэч - стварэнне надзвычай высокаарганізаванае і, калі хочаце, нават падступнае: яно выдатна ведае не толькі тое, якой дарогаю мяне везці, але і тое, дзе набраць хуткасці, а дзе крыху загамаваць, каб нейкая марудлівая згадка не засталася самотнічаць на ўзбочыне. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Уладзімір Арлоў; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org