- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альбарутэнія для нас пачыналася як Гульня. Мы напачатку не ведалі, што той, хто ўвайшоў у гэтую Гульню, ніколі ад яе не адмовіцца, як не можа крыж пазбавіцца ад адной з перакладзін і застацца крыжам. У горадзе нас пяцёра. На два мільёны — пяцёра… Кожны прыйшоў у Гульню сваім шляхам. Якім? А хіба вы можаце пралічыць шлях кропель дажджу, якія сцякаюць па шыбе і ўрэшце зліваюцца ў адну ручаінку? (фрагмент)