- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У томе III «Живописной России» («Литовское и белорусское Полесье»), што выйшаў у 1882 годзе ў Санкт-Пецярбургу, у артыкуле А.Кіркора «Следы язычества» ёсць цікавы сказ: «2 траўня і 24 ліпеня, у пачатку і ў канцы палявых работ, народ святкуе памяць заступнікаў земляробства, князёў Барыса і Глеба, якія ўспрынялі ў народным уяўленні некаторыя рысы старажытных блізнят Асвінаў». Здавалася б, браты-блізняты Ашвіны, якім у старажытнай «Рыгведзе» адведзена вельмі пачэснае месца (па ліку ўспомненняў яны ідуць пасля Індры, Агні, Сомы), не маюць ніякага дачынення да беларускай міфалогіі. Але ці так гэта? Той жа А.Кіркор піша, што ў Беларусі іхні культ існаваў яшчэ ў пачатку ХІХ стагоддзя. Навука наша даволі мала даследуе індаэўрапейскія карані бела-русаў, аднак жа зусім невыпадкова, што той жа А.Кіркор даволі часта згадвае пра культуру і міфалогію старажытных арыяў, уплеценую ў нашы паданні, старажытныя святы. Сучасныя даследнікі таксама гавораць пра індаэўрапейскія карані нашай цывілізацыі (Ад аўтара, фрагмэнт).