- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Першы том Зборніка «Замежная Беларусь» выходзіць у самы адпаведны момант дэфэрэнцыацыі беларускай думкі. Менск, Вільня, як і беларусы Літвы і Латвіі, не гаворучы ўжо аб заграніцы, да Амэрыкі ўключна, стаяць перад дылемай вырашэньня нацыянальнае праблемы: Ці нацыанальная палітыка мусіць быць толькі формай у дзержаўным зьмесьце пралетарскіх Саветаў, ці форма і зьмест павінны быць беларускімі па істоце, як у нацыянальна-культурнам, так і дзержаўнам жыцьцю народу. Альбо рамантызм дабравольнай беларусізацыі, разлічаны на салідарнасьць пралетарыату, які на Беларусі гаворыць чужымі мовамі, альбо рэалізм беларускай мовы, належачай выключна беларускаму селянству (Ад Рэдакцыі, фрагмент).