- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еду ў агульнаграмадскім транспарце, маю ўвагу палоніць купка смуглявых іншаземцаў: не тое каб выглядам (да гастарбайтэраў наша вока ўжо звыклася) і не паводзінамі — людзі трымаюцца даволі прыстойна. Вуха ўвесь час ловіць настойлівыя і незразумелыя, але чымсьці знаёмыя гукаспалучэнні: «Каляляська, каляляська, дабыдзень, тапапацена…» І тут нарэшце да мяне даходзіць, што чую я родную мову, толькі з моцным акцэнтам. Аж вочы акругліліся! Разумею: новых работнікаў бывалы праваднік, які, па ўсім відаць, ужо і «зубы тут з’еў» — так добра арыентуецца ў геаграфічнай прасторы, і нават у культурным асяроддзі, навучае, як трэба сябе паводзіць у чужой краіне, а тыя старанна слухаюць і паўтараюць за ім новыя словы. (фрагмент)