- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік вершаў Міры Лукшы «Замова» - гэта, па сутнасці, першыя складанка вершаў пісьменніцы, якая больш вядомая чытачу як празаік. Кожны верш – асобнае назіранне, філасофскія разважанні пра жыццё, быт і побыт. Некаторыя вершы закрытыя ў трох-чатырох радках, але нясуць у сабе шмат інфармацыі, пачуццяў, эмоцыяў. Па жыцці Міра пазітыўна настаўлены да жыцця чалавек, які у кожным здарэнні шукае знаку ад усявышняга. Яна перакананая, што нічога ў жыцці не адбываецца выпадкова. Кожная падзея – гэта знак, сімвал, пераказ зашыфраванай інфармацыі, яку аўтарка вельмі цікава расшыфроўвае, увасабляючы тое ў зразумелыя ўсім словы. Паэзія Міры Лукшы – таксама расшыфроўка знакаў, сімвалаў, інфармацыі. Як некалі знахары з народа лячылі словам, замовамі, так Міра лечыць словам, вершам, рыфмай. (Н.Г.)