- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навукова-дасьледчая праца на Беларусі ў галіне гуманітарных навук вядзецца ўжо даўно. 3-пад пяра польскіх і галоўным чынам расійскіх вучоных выходзіць цэлы шэраг капітальных прац, некаторыя з якіх ня страцілі свайго значэньня да апошняга часу. Праўда, у значнай большасьці досьледы нашых суседзяў ня маюць навуковай об'ектыўнасьці, што тлумачыцца як політычнымі сьветапоглядамі, гэтак пераважна і нацыянальным пахаджэньнем аўтараў досьледаў. Бела-рускіх-жа дасьледчыкаў, па-колькі да часоў рэволыцыі беларуская культура знаходзілася ў перыодзе заняпада, ня было, як наогул ня было на Беларусі і навукова-дасьледчых устаноў. Вялікая Пролетарская Рэволюцыя, вызваліўшы Беларусь з-пад ярдоа векавой няволі, разам з тым дала ўсе прадпасылкі для разь-віцьця на Беларусі навукова-дасьледчай працы.