- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999) тому “Запісы” зноў друкавалiся ў Нью-Ёрку, у 2002—2022 гг. гэта быў сумесны нью-ёрска-менскі праект, ад 2023 г. — нью-ёрска-віленска-беластоцкі. Галоўнымі рэдактарамі былі Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт і Зора Кіпелі, Томас Бэрд. Ад 2003 г. выданьне рэдагуе Натальля Гардзіенка. На старонках “Запісаў” публікуюцца аўтарскія артыкулы, архіўныя матэрыялы, успаміны, літаратурныя творы, кніжныя агляды, бібліяграфіі, хроніка й іншыя тэксты — усё, што зьвязана з гісторыяй беларускай эміграцыі й рознымі формамі беларускай прысутнасьці ў замежжы.