- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я бягу следам за міліцэйскай машынай, што паволі, калоцячыся на калдобінах, едзе па дарозе. З-пад колаў вылятае густая пылюка, якая рэжа вочы, трашчыць на зубах і салодка свярбіць у горле. Пад’ехаўшы да збітага з дошак барака – яго ў нас называюць «інтэрнатам», – машына спыняецца і на момант знікае ў нетрах пыльнай аблачыны. Першым з задніх дзверцаў выскоквае міліцыянт. Абабіўшы штаны, ён гукае ў цёмны атвор, і з машыны – сцярожка, азіраючыся на бакі, – вылазяць трое дзядзькоў: два старых і няголеных і адзін маладзейшы, шчыгульна паголены, які трымае ў адной руцэ чорную валізу, а ў другой перавязаны аборкай стос кніжак. (фрагмент)
Уся кніга ў адным файле