be
epub

Здарэнне

Мележ Іван
Апавяданне

Добра летам было Валодзьку. Добра ўсюды, але, можа, нікуды не вабіла яго так, як у хмызняк за сялом. Ён прыходзіў сюды ледзь не кожны вольны дзень, часам і не адзін раз. У іншыя дні, здаралася, забываўся пра дом, пра маці, пра яе наказы, пра ўсё на свеце, толькі змрок, што ўпаўзаў між кустоў і рабіў хмызняк незразумела страшным, выганяў яго дахаты. Чаго не было ў гэтым хмызняку, што цягнуўся за Куранямі, здавалася Валодзьку, без канца-краю. У нізкіх з клейкім лісцем алешынах таіліся птушыныя гнёзды, між алешын нярэдка трапляліся стройныя тонкія крушыны, з якіх добра было рабіць кавенькі. Патрымаеш дручок над агнём, так, каб ён прапацеў, прапрэў, і бяры, гні з яго палазок-кавеньку! Можна такую кавеньку выгнуць, што калі выйдзеш з ёю, як дзед, на вуліцу, усе хлопцы пазайздросцяць. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мележ Іван
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1979
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1979 by Іван Мележ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мележ Іван, Збор твораў. У 10-ці т. Т. 1: Апавяданні, аповесці.— Мн.: Маст. літ., 1979
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org