- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мядзведжагорск быў мёртва-бязлюдны, таму да жудасці таямнічы. Жыла толькі чыгуначная станцыя. Там збілася некалькі эшалонаў, утварыўся людскі муравейнік. Гурчалі маторы, ляскалі буферы. Трашчала дрэва. Разгружалі танкі... Гучна падаваліся каманды. Гамана. Смех. Нават гармонік. Наш. Пазнаю па голасу. Святлана Купцова. Гармонік — зусім натуральна на станцыі, ля эшалона, што стаіць на запасным пуці. Чакае. Чаго? Калі адкрыецца семафор на Петразаводск? Але ўсе ведаюць, што зялёнае вока загарыцца няскора. Адступаючы, фіны ўзарвалі многа мастоў. Няўжо камандаванне не ведала гэтага?