Жах у палітычным і эпідэміялагічным плане
2020-07-13 16:33
Такім чынам характарызуе падзеі, што зараз адбываюцца ў краіне, беларуска Ксенія Гардзецкая, якая жыве ў Вільні.
Яна не засталася абыякавай да лёсу радзімы і далучылася да адной з акцыяў салідарнасці, – распавяла суразмоўца:
– Мне падаецца, што тут два галоўных пункты. Першы – гэта тое, што я не хачу, каб мне было сорамна праз пяць, праз дзесяць год. Гэта не вельмі важна, але сутнасць у тым, што я не хачу, каб мне было сорамна перад сабой, перад маімі дзецьмі ці яшчэ перад кім-небудзь. Калі я бачыла, што адбываецца злачынства, і я не прыняла ўдзел у тым, каб гэта спыніць. А другое, гэта тое, што хоць мне вельмі падабаецца знаходзіцца ў Вільні, але я хачу дадому.
На пікетах салідарнасці ў Літве можна было сустрэць такія плакаты як „Свабоду палітзняволеным!”, бел-чырвона-белыя сцягі ды фотаздымкі тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя