- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пятнаццаць уласных вершаваных кніжак падаравала Ніна Мацяш беларускім чытачам. У іх ліку зборнікі “Агмень” (1970), “Удзячнасць” (1973), “Ралля суровая” (1976), “Прыручэнне вясны” (1979), “Поўны келіх” (1982), “Жнівень” (1985), “Паварот на лета” (1986), “Шчаслівай долю назаві” (1980), “Я вас люблю” (1998) і іншыя.Сем кніжак падрыхтавала пісьменніца дзеткам. Яна напісала некалькі п`ес для тэатра і тэлесцэнарыяў. Яе паасобныя творы друкаваліся ў многіх замежных краінах на рускай, украінскай, англійскай, польскай, французскай, нямецкай, балгарскай і іншых мовах. Яна зрабіла пераклады і дала магчымасць беларускім чытачам пазнаёміцца з лепшымі творамі сусветнай літаратуры. У яе перакладзе выйшлі кнігі “У краіне індзейцаў” Жана Аліўе (1973), “Першая справа Мегрэ” (1982), “Планета людзей”, “Маленькі прынц” (1989) - А.дэ Сент-Экзюперы, “Песня з Бярозы” А.Гаўрылюка, “Маруся Чурай” Ліны Кастэнка (1989), “Свет варты вяртання” і “Хвіля” лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі польскай пісьменніцы Віславы Шымборскай. А ўсяго ёю было падрыхтавана і выдана пятнаццаць кніжак перакладаў.