- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...Руіны. Парослыя быльнягом палі. У родную вёску вяртаецца са шпіталя інвалід вайны, сержант Каліна. Марыў салдат пра шчаслівую, радасную сустрэчу з блізкімі, а не знайшоў у вёсцы ні хат, ні людзей. Засталася тут толькі сям’я Данілы Іванёнка, з сынам якога, Міхасём, служыў у арміі Язэп Каліна. Хутка на папялішча вяртаюцца людзі. Язэпа прызначаюць старшынёй калгаса. Пачынаецца барацьба людзей за аднаўленне вёскі. Цяжка Каліне разабрацца ў людзях і жыцці. Каханая яго дзяўчына ў час вайны выйшла замуж. Язэп звязвае свой лёс з Дашай, дачкой Данілы Іванёнка. А хутка даведваецца, што і Даніла і яго сын супрацоўнічалі з акупантамі. У тугі, заблытаны вузел звязалася асабістае і грамадскае. Трэба мець моцную волю і настойлівасць, каб разблытаць гэты вузел.