- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга паэзіі беларускага нацыяналіста-падпольшчыка, вязьня сталінскіх канцлягероў Васіля Супруна спрабуе данесьці да чытача ўвесь спэктар пачуцьцяў, зьвязаны з страшнымі гадамі камуністычнага панаваньня. Грамадзянская пазыцыя, абраная аўтарам яшчэ тады, не дазваляе яму заставацца абыякавым і да сёньняшніх ключавых праблемаў краіны: пісьменьніка непакоіць стан роднае мовы, усё больш выразныя праявы нацыянальнага нігілізму, нягода, выкліканая Чарнобыльскай катастрофай. Апрача гэтага, у кнізе зьмешчаны ўнікальны блёк цудам ацалелага ўва ўмовах ГУЛАГу паэтыцкага ліставаньня паміж Ларысай Геніюш і Васілём Супруном, які ў поўным выглядзе друкуецца ўпершыню.