- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая Кніга – Надзвычайная. Яна складзена зь лістоў самога Адольфа Янушкевіча, напісаным ім з Сыбіры, дзе ён быў у выгнаньні (1832-1856), да сваёй радзіны і прыяцеляў. Ужо па сыходзе Адольфа Фэлікс Вратноўскі, ягоны калега па слаўным Віленскім унівэрсытэце, сынтэзаваў і тыя Лісты, і тую Эпоху, у якой яны жылі. Надта хораша аздобленая, Кніга выйшла ў малой колькасьці асобнікаў як радзінна-прыяцельскі дар у 1861 годзе ў Парыжы. Больш пашыранае яе другое выданьне зьявілася ў 1875 у Бэрліне. Такім вось некранутым духовым скарбам Кніга, на шчасьце, захавалася да нашага часу. Даўныя пачуцьці, сабраныя тут у вянок сухіх несьмяртэльнічак, перажываюцца нанава; папраўдзе Гэтая Кніга пра носьбіта высокага Духу, якім быў Адольф Янушкевіч.