be
pdf mp3

Жыццё і смерць апошняга польскага караля

Мусевіч Георгій

Гэтую кніжку марна шукаць на паліцах бібліятэк і кнігарняў, бо яна існуе толькі ў 3-х друкаваных экзэмплярах і ў рукапісах. Чытачы ж маглі пазнаёміцца з ёй праз часопіс «Па-суседску», дзе кніга друкавалася ў перакладзе на польскую і праз раённую газету «Навіны Камянеччыны», дзе твор публікаваўся ў асобных частках па-беларуску. Аўтарам кнігі «Жыццё і смерць апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага» з'яўляецца краязнаўца і даследчык з Камянца Георгі Мусевіч. Шмат гадоў заняло Георгію Сцяпанавічу грунтоўнае даследаванне, параўнанні, высновы ды цяжкая крапатлівая праца, якая вылілася ў кнігу. Да апісання і даследавання жыцця і дзейнасці апошняга польскага караля падыходзілі многія масцітытя гісторыкі і даследчыкі як з Польшчы, так і з Беларусі, але ўсе іх даследаванні былі няпоўнымі, аднабаковымі і часам супярэчлівымі. Георгі Мусевіч адкрывае постаць Станіслава Аўгуста не прабуючы ацаніць яго ўклад у развіццё і заняпад Польскай дзяржавы. Адкінуўшы ўсё пазітыўна-негатыўнае, пра што распісваліся даследчыкі, Георгі Сцяпанавіч апісаў асобу, ураджэнца Камянеччыны, постаць чалавека з ўсімі яго заганамі і пазітывамі. (Н.Г.)

:
::
00:00
Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Мусевіч Георгій
  • Катэгорыя: Гісторыя, Біяграфіі
  • Copyright: © 2007 by Мусевіч Георгій, Камунікат.org
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Кніга да моманту разьмяшчэньня на сайце не публікавалася.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org