- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У перадачы: 31 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў, што над Дняпром каля Рэчыцы, адбылося традыцыйнае свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. Сёлета яно было прысвечана 50-годдзю паэта. Падчас урачыстасцяў была адкрыта мемарыяльная дошка на бацькоўскай хаце Анатоля. Сюжэт пра свята падрыхтаваў Алесь Зайцаў; Сёлета ў серыі “Кнігарня Нашай Нівы” выйшаў зборнік “Акрэсцінскія будні” з нататкамі і дзённікамі палітвязняў, якія адбывалі адміністрацыйныя арышты ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. Сярод леташніх вязняў гэтай славутай турмы аказаўся і вядомы мастак Аляксей Марачкін, якога затрымалі напярэдадні леташняга Дня Волі. За кратамі мастак вырашыў напісаць паэму. Твор атрымаў назву “Акрэсціна” і быў летась надрукаваны ў тыднёвіку “Наша Ніва”, а затым перадрукаваны ў зборніку “Акрэсцінскія будні”. Алесь Марачкін у размове са мной прызнаўся, што рыхтуе зборнік сваіх вершаў і іншае.