навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
Сёння ў перадачы: адбылася прэзентацыя электроннага варыянта бібліятэкі Адама Храптовіча; гутарку з беластоцкай пісьменніцай Мірай Лукшай; а таксама рэцэнзію на раман Аляксея Талстова “Бег”.
:
::
Неўзабаве ў Менску пачне выходзіць яшчэ адзін недзяржаўны літаратурны часопіс, які атрымаў назву “Верасень”. Першы нумар перыёдыка мяркуецца выдаць напачатку наступнага года. Рэдактарам часопіса будзе паэт і бард Эдуард Акулін. 11 снежня ў Лідзе прайшлі сустрэчы са сталічнымі літаратарамі, дзе ўпершыню і было паведамлена пра новае літаратурнае выданне. Сустрэчы наведаў Андрусь Панямонаў.Аркуш Алесь
00:00
Бібліятэка графа Адама Храптовіча, якая знаходзіцца амаль 100 год на тэрыторыі Ўкраіны вярнулася ў Беларусь. Праўда ў электронным выглядзе. Сяргей Будкін пабываў на прэзентацыі ўнікальнага выдання “Кніжны збор роду Храптовічаў”, што адбылася ў нацыянальнай бібліятэцы.Аркуш Алесь
00:00
Выйшла з друку 32-я кніга перыёдыка “Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”, тэма нумару – падарожныя нататкі. Гэты перыёдык выдаецца ад 1952 года, да 2001-га часопіс выходзіў ў Нью-Ёрку, цяпер гэта сумесна нью-ёрска-менскі праект. Рыхтавала гэты нумар да друку менскі гісторык Наталля Гардзіенка.Аркуш Алесь
00:00
Адной з падзей 2008-га літаратурнага году стаў раман маладога менскага празаіка Аляксея Талстова “Бег”. Сюрпрызам з’явілася і тое, што малады літаратар дэбютаваў адразу з рамана, і тое, што раман напісаны ў незвычайнай для беларускай літаратуры стылі.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з раманам Аляксея Талстова “Бег”. Старонкі з кнігі чытае Віталь Воранаў.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska