навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны
У перадачы: бард і паэт Алесь Камоцкі вырашыў перазапісаць свой альбом “Псалмы”; у Менску адбылася імпрэза “Свята беларускай мовы”; а таксама рэцэнзію на кнігу Катажыны Квяткоўскай і Людмілы Асіпенкі “Кастусёў дзённік”.
:
::
Пачалася праца над перавыданнем альбому Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна пад назвай “Псальмы”, які быў запісаны аматарскім чынам у 2000-м годзе. Цалкам праца над новай версіяй “Псалмоў” павінна завершыцца ў гэтым годзе. У размове з Алесем Зайцавым Камоцкі паабяцаў, што альбом, па завяршэнні запісу, будзе выстаўлены ў Інтэрнэце.Аркуш Алесь
00:00
Традыцыйна ў лютым ў вёсцы Росіца Верхнядвінскага раёна адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы ў гонар бластаўлёных айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. У 1943 годзе айцы-марыяне адмовіліся пакінуць жыхароў тамтэйшых вёсак, якіх нямецкія карнікі вырашылі спаліць жыўцом. Святары загінулі разам з жыхарамі Росіцы. Многія культурніцкія традыцыі ў Беларусі, у тым ліку і рэлігійныя, часта паўстаюць з дапамогай беларускіх пісьменнікаў. Вось і на ўрачыстасці ў Росіцы заўжды запрашаюць вядомую наваполацкую пісьменніцу,Аркуш Алесь
00:00
Глабалізацыя і інтэрнэт знівелявалі тэрытарыяльную прыналежнасць таго ці іншага пісьменніка да той ці іншай нацыянальнай літаратуры. Сёння такую прыналежнасць можна зрабіць бадай толькі па адной прыкмеце – мове. Не істотна – дзе жыве пісьменнік, і нават якой ён нацыянальнасці, але калі ён піша творы на іспанскай мове – ён належыць да іспанскамоўнай літаратуры, калі піша па-беларуску – да беларускай. Роля мовы, такім чынам, значна павялічылася. Сёлета розныя грамадскія арганізацыя Беларусі, перадусім ТаварыАркуш Алесь
00:00
19 лютага ў Віцебску ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася літаратурная імпрэза “два ў адным”: прэзентаваліся літаратурны нумар часопіса ARCHE і кніга “Святая праўда ды іншыя казкі” – зборнік маладых літаратараў, якія ў 2009 годзе сталі фіналістамі ПЭН-цэнтраўскага конкурсу імя Карласа Шэрмана. Прэзентацыяй часопіса ARCHE займалася рэдактарка літаратурнага нумару Марыя Мартысевіч. А маладых літаратараў прадстаўляў старшыня Беларускага ПЭН-центру Андрэй Хадановіч.Аркуш Алесь
00:00
Вядомы беларускі культуролаг і эсэіст Юры Барысевіч 19 лютага ўзяў удзел у адкрыцці беларуска-швецкай выставы “Ілюзія, фальсіфікацыя, містыфікацыя”. На пачатку адкрыццё ён прычытаў лекцыю пра сучаснае канцэптуальнае мастацтва ў Беларусі. А ў рамках выставы паказаў свой фільм пра фальклор робатаў.Аркуш Алесь
00:00
Падзеі 2006 года, калі адбываліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, і калі нечакана выбухнула славутая акцыя пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, дзе паўстала намётавае мястэчка, - засталіся ў гісторыі. Пра гэты няпросты год напішуць яшчэ шмат кніг. Але гэты зборнік застанецца адным з першых.Аркуш Алесь
00:00
Працягваем знаёміць з кнігай Катажыны Квяткоўскай і Людмілы Асіпенкі “Кастусёў дзённік”. Урывак з кнігі чытае Яна Запольская.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska