Перадача цалкам прысвечана катастрофе самалёта польскага прэзідэнта Леха Качынскага, на борце якога знаходзілася ўрадавая дэлегацыя, што кіравалася на ўрачыстасць у мемарыяльны комплекс Катынь з нагода 70-годдзя расстрэлу польскіх афіцэраў сталінскімі катамі. Тое што здарылася над Смаленскам, у польскіх медыях названа самым трагічным выпадкам у гісторыі пасляваеннай Польшчы.
:
::
Сёлетні лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца, галоўны рэдактар часопіса “Архэ” Валеры Булгакаў лічыць, што ніколі яшчэ беларуская грамадзянская супольнасць не атрымала столькі рэальнай дапамогі, як гэта было за часамі прэзідэнства Леха Качынскага. Таму часопіс “Архэ” аператыўна адгукнецца на гэтую жахлівую падзею і ўжо рыхтуе да друку шэраг матэрыялаў, прысвечаных Смаленскай трагедыі і яе наступствам.Аркуш Алесь
00:00
Зусім нядаўна, 26 сакавіка Уладзімір Арлоў атрымаў у Гданьску літаратурную прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”, якую заснаваў урад Гданьска. Падчас усіх мерапрыемстваў, звязаных з гэтай урачыстасцю Уладзімір Арлоў набыў шмат новых польскіх сяброў. Таму трагедыя пад Смаленскам асаблівым болем адгукнулася ў сэрцы беларускага пісьменніка.Аркуш Алесь
00:00
Як распавёў старшыня беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч, вестка пра катастрофу пад Смаленскам проста паралізавала яго і ён ніяк не мог адразу рэальна асэнсаваць магчымасць такога здарэння. Андрэй Хадановіч кажа, што яму сорамна, што дзяржаўная ўлада ў Беларусі не паставілася да гэтай трагедыі польскага народа з патрэбным спачуваннем і ўвагай.Аркуш Алесь
00:00
Многія беларускія дзеячы культуры прыйшлі гэтымі днямі да польскага пасольства ў Мінску, каб выказаць свае спачуванні ў сувязі з трагедыяй пад Смаленскам. Сярод іх і вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Някляеў. Ён з жалем канстатуе, што беларускія ўлады не ўсё зрабілі, каб быць сапраўды салідарнымі з суседзямі ў іх бядзе.Аркуш Алесь
00:00
Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч лічыць, што любая трагедыя ёсць яшчэ і пэўны ўрок лёсу, з якога трэба засвойваць высновы. У беларускай гісторыі таксама было шмат трагедый, але падобнай бадай дасюль не ведала ўся еўрапейская гісторыя. Алесь Пашкевіч ад імя ўсіх сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў выказвае спачуванне родным загінуўшых і ўсяму польскаму народу.Аркуш Алесь
00:00
Вядомы беларускі культуролаг і філосаф Валянцін Акудовіч надзвычай уражаны, як польскае грамадстве перажывае трагедыю катастрофы ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Валянцін Акудовіч сцвярджае, што так салідарна можа перажываць нацыянальныя трагедыі толькі народ з высокай палітычнай і грамадзянскай культурай.Аркуш Алесь
00:00
Большасць кніг класіка беларускай прозы Віктара Казько вельмі трагічныя, але, як прызнаецца пісьменнік, жыццё бывае больш трагічным за самыя сумныя кнігі. Віктар Казько кажа, што беларускую літаратуру цяжка зразумець і засвоіць без ведання польскай літаратуры. І лёс беларускага народа шчыльна знітаваны з лёсам польскага народа.Аркуш Алесь
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska